29 красавіка, субота

Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра поспех беларускай спартсменкі на прэстыжным ультрамарафоне, развязку баскетбольнага чэмпіянату краіны і вынікі трэцяга тура футбольнага першынства Беларусі.


1. Марына Даманцэвіч стала пераможцай аднаго з самых знакамітых ультрамарафонаў у свеце «Два акіяны», які праходзіць у паўднёваафрыканскім Кейптаўне. Дыстанцыю 56 кіламетраў на трасе паміж Індыйскім і Атлантычным акіянамі беларуска пераадолела за 3 гадзіны 37 хвілін.


2. У чэмпіянаце краіны па футболе адбыліся матчы 3-га тура ў вышэйшай лізе. Наваполацкі «Нафтан» унічыю згуляў з «Віцебскам» — 0:0, футбалісты брэсцкага «Дынама» і барысаўскага БАТЭ таксама не выявілі пераможцу — 1:1. Салігорскі «Шахцёр» у гасцях перайграў «Мінск» — 1:0. Першае паражэнне пацярпеў «Слуцк», які прайграў у Гродне мясцоваму «Нёману» з лікам 1:2. З аднолькавымі лічбамі на табло — 2:0 — скончыліся матчы «Гомеля» з мазырскай «Славіяй» і «Гарадзеі» з «Іслаччу». Магілёўскі «Днепр» перайграў «Крумкачоў» — 2:1, а «Тарпеда-БелАЗ» з мінімальным лікам перамог сталічнае «Дынама» — 1:0.

Пасля трох тураў наперадзе «Шахцёр» і «Нёман», якія набралі па 7 ачкоў. На 1 бал менш у мінскага «Дынама», «Слуцка», «Тарпеда-БелАЗ» і «Дняпра».


3. Баскетбалісты «Цмокі-Мінск» перамаглі «Ніжні Ноўгарад» у заключным дамашнім матчы Адзінай лігі ВТБ — 77:52. Адзначым, што гэта першая вікторыя на чале з Аляксандрам Круцікавым. У 23 праведзеных сустрэчах мінскія «Цмокі» атрымалі 5 перамог і займаюць цяпер 12-е месца сярод 13 удзельнікаў «банкаўскага» турніру. Свой заключны паядынак «Цмокі» правядуць 23 красавіка ў гасцях у краснадарскага клуба «Лакаматыў-Кубань».

Тым часам жаночая каманда «Цмокі-Мінск» стала чэмпіёнам Беларусі. У трэцім паядынку фінальнай серыі за залатыя медалі дзяўчаты перайгралі саперніц з «Гарызонта» — 60:55. У дзвюх папярэдніх сустрэчах яны таксама былі мацнейшыя — 71:56 і 66:53.

У барацьбе за бронзавыя ўзнагароды поспеху дабілася гродзенская «Алімпія», якая выйграла серыю за 3-е месца ў саперніц з клуба «Гомель-Сож».


4. Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова стала пераможцай турніру ў амерыканскай Індыян Харбар Біч (прызавы фонд — $80 тыс.). У вырашальным паядынку яна перамагла прадстаўніцу ЗША Аманду Анісімаву — 6:3, 4:6, 6:3.

Яшчэ адна беларуска, Аляксандра Сасновіч, якая дайшла да паўфіналу прэстыжнага турніру ў швейцарскім Біле, увайшла ў першую сотню сусветнага рэйтынга, падняўшыся з 108-й на 96-ю пазіцыю. Палепшылі свае радкі ў рэйтынгу WTА яшчэ дзве беларускія тэнісісткі: Арына Сабаленка займае цяпер 125-е месца, Вера Лапко знаходзіцца на 241-м радку.


5. Беларускія хакеісты саступілі зборнай Германіі ў матчы Еўрапейскага хакейнага выкліку ў Бабруйску — 1:2. Адзіная шайба ў нашай камандзе на рахунку Андрэя Касціцына. Нагадаем, у першым матчы Еўравыкліку ў Жлобіне зборная Беларусі была мацнейшая за Германію — 3:1.

Падрыхтоўку да чэмпіянату свету каманда пад кіраўніцтвам Дэйва Льюіса працягне на наступным тыдні, 21 і 22 красавіка нашы хакеісты згуляюць у Гродне са зборнай Швецыі.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як «Звязда» пісала гісторыю: 1954—1964

Як «Звязда» пісала гісторыю: 1954—1964

У публікацыях 50-х гадоў шмат нараканняў, што ў крамах няма самага неабходнага для насельніцтва. А неабходна літаральна ўсё...

Грамадства

«Столькі ўнукаў, колькі ў нас, ні ў кога няма»

«Столькі ўнукаў, колькі ў нас, ні ў кога няма»

Пра ашмянскіх дзядулю і бабулю, дзяцей, што ні ў чым не вінаватыя, ды дырэктара, які не задзірае нос.

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» далучыліся да акцыі «Дом без насілля!»

Карэспандэнты «Звязды» далучыліся да акцыі «Дом без насілля!»

Акцыя — частка Нацыянальнага плана дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2017—2020 гады, зацверджанага пастановай урада. 

Грамадства

Дзе лечаць злачынцаў, прызнаных судом псiхiчна хворымi?

Дзе лечаць злачынцаў, прызнаных судом псiхiчна хворымi?

Жонка два гады труцiла мужа. У прамым сэнсе: падсыпала атруту яму ў ежу.