29 красавіка, субота

Вы тут

«Высокая ступень гатоўнасці»


Так ацэньваецца стан спартыўнай галіны краіны за два гады да правядзення другіх Еўрапейскіх гульняў у Беларусі

Пра гэта паведаміў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім РЫЖАНКОЎ падчас адкрытага дыялогу на тэму «Валанцёр — душа спорту», які прайшоў у Нацыянальным алімпійскім камітэце.


Ён адзначыў, што кіраўніком дзяржавы прыняты ўсе неабходныя рашэнні па завяршэнні будаўніцтва або рэканструкцыі асобных аб'ектаў.

— Мы маем дастатковую колькасць гасцініц, вёска для пражывання атлетаў гатовая. Засталося дапрацаваць пытанні па тэхнічным забеспячэнні спартыўных аб'ектаў, каб даць якасную тэлевізійную карцінку на ўвесь свет, таксама дапрацаваць пытанні бяспекі. Можна сказаць, што Беларусь знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці да Еўрагульняў-2019, — адзначыў Максім Уладзіміравіч.

Плануецца, што ў маі Беларусь наведае камісія Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў па правядзенні Еўрагульняў-2019, якая праверыць ход падрыхтоўкі да турніру.

У ходзе адкрытага дыялогу таксама было агучана, што пры правядзенні маштабных спаборніцтваў будзе задзейнічана некалькі тысяч валанцёраў.

— Гэта накладвае пэўную адказнасць на арганізатараў, таму што валанцёр павінен быць добра падрыхтаваны, — адзначыў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко. — Ён павінен ведаць замежную мову, добра арыентавацца ў горадзе, адказаць на нейкія бытавыя і спартыўныя пытанні.

Трэба сказаць, што ў падрыхтоўцы валанцёраў у нашай краіны ўжо ёсць пэўны вопыт, бо з 2012 года колькасць міжнародных спартыўных спаборніцтваў павялічылася ў тры разы. Акрамя таго, міністр адзначыў, што нашы спецыялісты вывучылі работу добраахвотных памочнікаў пры правядзенні Алімпійскіх гульняў, І Еўрапейскіх гульняў у Баку, таму праблем у гэтым пытанні паўстаць не павінна.

Аляксандр Шамко таксама адзначыў, што плануецца запрашаць валанцёраў і з-за мяжы.

— Арганізатары маючых адбыцца Еўрагульняў не выключаюць такой магчымасці. Ёсць вялікі міжнародны пул валанцёраў, якія заўсёды гатовыя дапамагчы правесці любы чэмпіянат або турнір, яны валодаюць вопытам валанцёрства на Алімпійскіх гульнях, — сказаў ён.

Нагадаем, што другія Еўрапейскія гульні пройдуць у Беларусі ў 2019 годзе. Спаборніцтвы будуць праводзіцца па 15 відах спорту. Канчаткова праграма будзе зацверджана ў найбліжэйшы час.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як «Звязда» пісала гісторыю: 1954—1964

Як «Звязда» пісала гісторыю: 1954—1964

У публікацыях 50-х гадоў шмат нараканняў, што ў крамах няма самага неабходнага для насельніцтва. А неабходна літаральна ўсё...

Грамадства

«Столькі ўнукаў, колькі ў нас, ні ў кога няма»

«Столькі ўнукаў, колькі ў нас, ні ў кога няма»

Пра ашмянскіх дзядулю і бабулю, дзяцей, што ні ў чым не вінаватыя, ды дырэктара, які не задзірае нос.

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» далучыліся да акцыі «Дом без насілля!»

Карэспандэнты «Звязды» далучыліся да акцыі «Дом без насілля!»

Акцыя — частка Нацыянальнага плана дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2017—2020 гады, зацверджанага пастановай урада. 

Грамадства

Дзе лечаць злачынцаў, прызнаных судом псiхiчна хворымi?

Дзе лечаць злачынцаў, прызнаных судом псiхiчна хворымi?

Жонка два гады труцiла мужа. У прамым сэнсе: падсыпала атруту яму ў ежу.