19 Жнівень, нядзеля

Вы тут

Мсціслаў атрымаў магчымасць знайсці інвестара


Гэты горад, багаты на гістарычныя помнікі, пазалетась атрымаў магчымасць праз праект COMUS знайсці інвестара не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.


Асноўная мэта праекта — захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцяў малых гарадоў. У спіс аб'ектаў, якія плануецца аднавіць з дапамогай будучых спонсараў, трапілі кармеліцкі касцёл, ансамбль езуіцкага манастыра, былая мужчынская гімназія, гасцініца Эрмітаж і адзін з будынкаў гандлёвых радоў для візіт-цэнтра, дзе будзе сабрана ўся карысная інфармацыя для турыста. Нядаўна ў Мсціславе прайшоў двухдзённы семінар, на якім спецыяліст Савета Еўропы расказала, як правільна скласці і аформіць тэхнічную дакументацыю, што падкрэсліць, каб праекты прыцягнулі ўвагу.

— Да пачатку лета мы павінны падрыхтаваць пакеты неабходных дакументаў на былую мужчынскую гімназію і адзін з будынкаў езуіцкага комплексу для перадачы іх у Еўрапейскі банк, — паведаміла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мсціслаўскага райвыканкама Святлана Зубрыновіч. — Вельмі спадзяёмся, што з дапамогай гэтага банка знойдзем неабыякавых да нашай культурнай спадчыны людзей. Нас задаволіць любы варыянт, нават калі будзе ажыццяўляцца рэканструкцыя не ўсяго будынка цалкам, а, напрыклад, нейкай яго часткі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Інвестар для Мсціслава

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.