20 Чэрвень, серада

Вы тут

Дзе самыя плаксівыя немаўляты?


Брытанскія псіхолагі ўстанавілі, што ў Вялікабрытаніі, Італіі, Нідэрландах і Канадзе немаўляты плачуць часцей і даўжэй, чым у Даніі, Германіі і Японіі, паведамляе Reuters.


Навукоўцы супаставілі вынікі назіранняў за 8700 нованароджанымі дзецьмі ў Германіі, Даніі, Японіі, Канадзе, Італіі, Нідэрландах і Вялікабрытаніі. Даследаванне апублікавана ў часопісе Journal of Pedіatrіcs. Даследчыкі выявілі, што ў першыя два тыдні жыцця немаўля ў сярэднім плача каля дзвюх гадзін у суткі. Затым працягласць плачу пачынае расці і на шостым тыдні дасягае 2 гадзін 15 хвілін у суткі. З гэтага ўзросту дзеці плачуць радзей. Да 12 тыдняў плач займае ў сярэднім гадзіну 10 хвілін у суткі. У даследаванні адзначаны істотныя адхіленні ад сярэдняга значэння. Некаторыя немаўляты плачуць не даўжэй за 30 хвілін штодзень, іншым не хапае і пяці гадзін. Розніца шмат у чым залежыць ад краіны, у якой яны нарадзіліся. У прыватнасці, у Канадзе самая вялікая доля немаўлят, якія плачуць больш за тры гадзіны, прынамсі, тры дні на тыдзень: 34,1%. У Даніі такіх дзяцей не больш за 5,5%. Дадзеныя прыводзяцца на сайце EurekAlert!. Публікацыя не тлумачыць, чаму ў адных краінах немаўляты плачуць часцей, чым у іншых.

Іван КУПАРВАС

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Падарожжа на расійскі Далёкі Усход

Падарожжа на расійскі Далёкі Усход

Аўтар матэрыялу раней працаваў у «Звяздзе». Але і цяпер не забывае родную газету.