23 Май, аўторак

Вы тут

У Гомельскай абласной клінічнай бальніцы адкрылі прыёмнае аддзяленне


Праведзены рамонт кардынальна закрануў не толькі працоўныя месцы дзяжурных урачоў і медыцынскіх сясцёр, якія сёння абсталяваны персанальнымі камп'ютарамі, звязанымі ў адзіную бальнічную сетку. Каля ўвахода — крытая эстакада для заезду машын хуткай медыцынскай дапамогі. З улікам сучасных патрабаванняў тут створана безбар'ернае асяроддзе. Для кантролю дзейнасці ўсталявана сучасная відэа- і аўдыяапаратура.


Як расказала загадчыца аддзялення Людміла Скрэбнева, штодзень у аддзяленне звяртаецца каля 200 пацыентаў, прычым каля 40% з іх па экстраную дапамогу:

— У аддзяленні дадаткова створаны кабінеты ўльтрагукавога даследавання і электракардыяграфіі, што дазволіць больш аператыўна атрымліваць вынікі даследаванняў. Раней для правядзення такіх абследаванняў пацыентаў накіроўвалі ў аддзяленні стацыянара, якія размешчаны на розных паверхах.

На чарзе другі этап рэканструкцыі прыёмнага аддзялення. Як адзначыў намеснік галоўнага ўрача бальніцы Аляксандр Шукайлаў, у планах пашырэнне плошчаў, што дасць магчымасць падзяліць патокі планавых і экстранных пацыентаў. Да таго ж у аддзяленні павінен з'явіцца сучасны цэнтр тэлемедыцынскага кансультавання. З яго дапамогай можна будзе звязацца са сталічнымі калегамі, а ўрачам з раённых медустаноў аператыўна пракансультавацца ў абласных спецыялістаў. Другі этап рамонтных работ павінен завяршыцца сёлета ў верасні.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Прыём пацыентаў пад пільным кантролем

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вясновыя палы на Оталава

Вясновыя палы на Оталава

Адно з найпрыгажэйшых азёр Беларусі — Оталава —  знаходзіцца ва Ушацкім раёне. 

Грамадства

Чаму рыбакі супраць арэнды ўчастка Прыпяці

Чаму рыбакі супраць арэнды ўчастка Прыпяці

Наш карэспандэнт паспрабаваў высветліць, у чым заключаюцца прычыны канфлікту.

Грамадства

​Як аб'яднаць эканамічны рост з экалагічным дабрабытам?

​Як аб'яднаць эканамічны рост з экалагічным дабрабытам?

Гэтае і іншыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі ХІV Рэспубліканскага экалагічнага форуму.

Культура

Прайшоў VІІІ фэст сярэднявечнай культуры «Гальшанскі замак»

Прайшоў VІІІ фэст сярэднявечнай культуры «Гальшанскі замак»

Фестываль у аграгарадку Гальшаны, што на Ашмяншчыне, хоць і валодае статусам рэгіянальнага, ужо каторы год аб'ядноўвае аматараў айчыннай гісторыі з усёй краіны.