23 Май, аўторак

Вы тут

У сераду сіноптыкі абяцаюць, што прыгрэе да плюс 17 градусаў


Чакаецца, што на гэтым тыдні тэмпературны фон падвысіцца, але ў асобныя ночы яшчэ будзе падмарожваць, паведамляе намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.


У аўторак пад уплывам атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з боку Заходняй Еўропы, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 5—11 цяпла, а па паўднёвым захадзе прагназуецца нават да плюс 12—15 градусаў. У сераду ўначы пераважна ў заходніх і ўсходніх раёнах Беларусі, а ўдзень пад уплывам чарговай сістэмы атмасферных франтоў на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 1 да плюс 6 градусаў. Удзень чакаецца 3—10 цяпла, а па паўднёвым усходзе — нават ад плюс 11 да плюс 17 градусаў.

У чацвер уначы кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі месцамі па паўднёва-ўсходняй частцы краіны. Удзень увогуле будзе без ападкаў, толькі ў паўднёвых і заходніх раёнах магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 6. Удзень прагназуецца 7—12 цяпла, а па поўдні — да плюс 14 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пятніцу на тэрыторыю краіны завітае чарговая хваля атмасферных франтоў. Таму ўначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень толькі ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, удзень будзе ўвогуле камфортна і 7—14 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Дажджліва і цёпла

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вясновыя палы на Оталава

Вясновыя палы на Оталава

Адно з найпрыгажэйшых азёр Беларусі — Оталава —  знаходзіцца ва Ушацкім раёне. 

Грамадства

Чаму рыбакі супраць арэнды ўчастка Прыпяці

Чаму рыбакі супраць арэнды ўчастка Прыпяці

Наш карэспандэнт паспрабаваў высветліць, у чым заключаюцца прычыны канфлікту.

Грамадства

​Як аб'яднаць эканамічны рост з экалагічным дабрабытам?

​Як аб'яднаць эканамічны рост з экалагічным дабрабытам?

Гэтае і іншыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі ХІV Рэспубліканскага экалагічнага форуму.

Культура

Прайшоў VІІІ фэст сярэднявечнай культуры «Гальшанскі замак»

Прайшоў VІІІ фэст сярэднявечнай культуры «Гальшанскі замак»

Фестываль у аграгарадку Гальшаны, што на Ашмяншчыне, хоць і валодае статусам рэгіянальнага, ужо каторы год аб'ядноўвае аматараў айчыннай гісторыі з усёй краіны.