Вы тут

Буйнейшы ў краіне медыцынскі форум BelarusMedica стартуе заўтра


Ён уключае ў сябе міжнародныя спецыялізаваныя выставы “Аховы здароўя Беларусі”, “ФармЭкспа” і “Стаматалогія Беларусі”. Арганізатарам “Аховы здароўя Беларусі” выступае Міністэрства аховы здароўя і выставачная кампанія “Тэхніка і камунікацыі” (T&C).


Фота: doctor-fomin.narod.ru

Штогод выстава збірае ў Мінску каля 200 вядучых вытворцаў і дыстрыб’ютараў абсталявання, паслуг, медыкаментаў, вырабаў медыцынскага прызначэння з Беларусі, Балгарыі, Германіі, Ізраіля, Індыі, Кітая, Латвіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Чэхіі, Швейцарыі, Эстоніі. Краінай-партнёрам сёлета выступіць Рэспубліка Індыя, якая прадставіць аб’яднаную экспазіцыю 50-ці індыйскіх кампаній.  

“Сучасныя інавацыйныя рашэнні і тэхналогіі ў медыцыне мы сёння ўкараняем у паліклінікі. Неабходна больш інтэнсіўна развіваць тэхналогіі замяшчэння стацыянара, арганізоўваць папярэдняе абследаванне і далечванне пацыента ў амбулаторна-поліклінічных умовах, развіваць хірургію аднаго дня, адкрываць дзённыя стацыянары ў шпіталях, — падкрэслівае міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Валерый МАЛАШКА. — Менавіта ў паліклініках сёння павінны быць сканцэнтраваны спецыялісты, медыцынскае абсталяванне. Гэта задаволіць на працягу аднаго дня патрэбы пацыенты ў дыягностыцы і правядзенні некаторых медыцынскіх умяшанняў. І на выставе “Ахова здароўя Беларусі” мы ўбачым такое высокаякаснае і сучаснае абсталяванне, якім аснасцім нашы паліклінікі і ўстановы аховы здароўя ў бліжэйшы час”.      

Форум адкрыецца 21 сакавіка ў 12.00 па адрасе: пр. Пераможцаў, 20/2, Футбольны манеж. Час работы: 21, 22 і 23 сакавіка — з 10:00 да 18:00. 24 сакавіка — з 10:00 да 15:00. З праграмай форуму можна азнаёміцца на сайце: http://www.tc.by/download_files/2017/med/17mfeventsnew.pdf.

Святлана БАРЫСЕНКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

На другасным рынку жылля сталіцы пачаўся так званы студэнцкі бум

На другасным рынку жылля сталіцы пачаўся так званы студэнцкі бум

Як гэта паўплывала на рынак доўгатэрміновай арэнды жылля?

Грамадства

Час змяняць стэрэатыпы ў сістэме ЖКГ

Час змяняць стэрэатыпы ў сістэме ЖКГ

Спажывец — не скаржнік, а кліент.

Грамадства

Чаму ў Беларусі такія актуальныя праблемы воднай гаспадаркі?

Чаму ў Беларусі такія актуальныя праблемы воднай гаспадаркі?

Cпецыялісты б'юць трывогу: 25 працэнтаў проб вады з грамадскіх калодзежаў сёння не адпавядаюць санітарным патрабаванням.