30 Май, аўторак

Вы тут

Валютна-абменны тэрмінал з функцыяй выдачы манет з'явіўся ў Мінску


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ААТ "АСБ Беларусбанк".


Фота: natal.by

"Новы тэрмінал для правядзення валютна-абменных аперацый у рэжыме самаабслугоўвання з'явіўся ў аддзяленні Беларусбанка ў Мінску. Галоўная асаблівасць і ўнікальнасць навінкі: пры правядзенні валютна-абменнай аперацыі тэрмінал выдае атрыманую пры абмене суму ў беларускіх рублях як грашовымі купюрамі, так і манетамі. Для гэтага прылада мае не толькі дыспенсэр для купюр, але і хопер для выдачы манет", - распавялі ў банку і растлумачылі, што абсталяванне дазваляе кліентам ажыццяўляць абмен долараў, еўра, расійскіх рублёў на беларускія рублі з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў у рэжыме самаабслугоўвання.

Адзіны ў Беларусі падобны валютна-абменны тэрмінал усталяваны ў аддзяленні Беларусбанка ў ГЦ "Сталіца".

"Беларусбанк, падтрымліваючы статус інавацыйнага банка, прадастаўляе сваім кліентам самыя сучасныя тэхналогіі. У прынцыпе працы валютна-абменнага тэрмінала выкарыстоўваецца ўнікальная тэхналогія распрацоўкі японскай кампаніі Japan Cash Machine (JCM), якая дазваляе пры неабходнасці атрымліваць і захоўваць інфармацыю аб прынятых купюрах (прылада вызначае прыналежнасць валюты, яе намінал і серыйны нумар кожнай прынятай банкноты) і кліентах, якія здзяйснялі аперацыі з дадзенымі купюрамі",- распавёў намеснік дырэктара разліковага цэнтра плацежных карт ААТ "АСБ Беларусбанк" Уладзімір Семіжон.

Для выгоды выкарыстання тэрмінала на экране прылады адлюстроўваюцца бягучыя курсы валют, устаноўленыя банкам, і наміналы дазволеных да прыёму купюр. Плата за правядзенне аперацыі абмену валют не спаганяецца. Па сваёй сутнасці правядзенне аперацыі ў дадзеным прыладзе падобна з выкарыстаннем банкамата альбо інфакіёска з функцыяй прыёму наяўных грашовых сродкаў. Правядзенне аперацыі абмену валют ажыццяўляецца імгненна.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад апошніх званкоў да выпускных вечароў

Ад апошніх званкоў да выпускных вечароў

Для 87 тысяч дзевяцікласнікаў і амаль што 58 тысяч адзінаццацікласнікаў сёння прагучыць апошні званок, які, між іншым, азначае зусім не кропку, а новы этап у іх жыцці. 

Культура

Свята народнай творчасці чарговы раз прайшло на Аўгустоўскім канале

Свята народнай творчасці чарговы раз прайшло на Аўгустоўскім канале

Свята «Аўгустоўскі канал запрашае сяброў» з кожным годам становіцца больш змястоўным і захапляльным.

У свеце

Ці здолее Грэцыя выкараскацца са шматгадовага крызісу?

Ці здолее Грэцыя выкараскацца са шматгадовага крызісу?

На пасяджэнні ўплывовага Савета міністраў фінансаў краін еўразоны ў Бруселі было абмеркавана пытанне выдзялення Афінам чарговага траншу.

Грамадства

Рак лячыць усё цяжэй?

Рак лячыць усё цяжэй?

У Мінску не так даўно адбылася 1-я міжнародная канферэнцыя па пытаннях анкагінекалогіі і анкаўралогіі.