23 Кастрычнік, панядзелак

Вы тут

У аснове — партнёрства і... лічбы


Прэзідэнт паставіў задачу аднавіць узровень гандлёва-эканамічных сувязяў з Казахстанам.

Учора кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Мажыліса Парламента Казахстана Нурланам Нігматуліным.


Зараз Казахстан — адна з самых дынамічных краін рэгіёна і адна з самых развітых дзяржаў постсавецкай прасторы. Апошнім часам у гэтай краіне праводзяцца як эканамічныя, так і палітычныя рэформы — у канстытуцыю дзяржавы ўносяцца карэктывы і сферы адказнасці галін улады змяняюцца.

— Мы сапраўды вельмі сур'ёзна і ўважліва вывучаем ваш вопыт, — сказаў Аляксандр Лукашэнка на пачатку размовы з госцем. — Думаю, што для Казахстана гэта вельмі важныя крокі, якія вы прадпрымаеце ў імя, перш за ўсё, захавання стабільнасці і незалежнасці вашай дзяржавы. Вы імкняцеся ўсялякія рэформы, асабліва па дзяржаўным уладкаванні, змяненні канстытуцыі, абавязкова падмацоўваць канкрэтнымі эканамічнымі крокамі. Гэта вельмі важна. Гэта добры такі прыклад для іншых.

Кіраўнік краіны звярнуў увагу, што ў такіх сітуацыях важна ўлічваць меркаванне людзей, а менавіта так і адбываецца ў Казахстане.

Яшчэ адзін важны момант, які закрануў Прэзідэнт падчас сустрэчы: у цяперашні складаны час для ўсіх краін, у тым ліку і для Казахстана, гэтай дзяржаве ўдаецца захоўваць адзінства.

Прэзідэнт расказаў, што нядаўна ў яго адбылася размова з кіраўніком Казахстана. Калі ўсё будзе добра, то лідары дзяржаў змогуць сустрэцца падчас сёлетняга саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які будзе прымаць Казахстан. Таксама магчымая сустрэча кіраўнікоў дзяржаў на сусветнай выстаўцы ЭКСПА-2017 у Астане.

— Гэта знакавая падзея ў эканоміцы, планетарная падзея, — лічыць Аляксандр Лукашэнка. — Я цалкам у тэме, як вы рыхтаваліся. Многія цяпер адмаўляюцца ад падобных мерапрыемстваў. Тое, што Казахстан узяў на сябе гэтую функцыю і паступова, акуратна з году ў год рыхтаваўся — гэта сапраўды падзея.

Узровень двухбаковага супрацоўніцтва, асабліва ў лічбавым выражэнні, заўсёды іграе прыярытэтную ролю ў міжнародных адносінах. На жаль, на працягу апошніх двух гадоў наш таваразварот зніжаецца. У мінулым годзе ён знаходзіўся на ўзроўні 420 мільёнаў долараў. Па словах кіраўніка дзяржавы, візіт спікера Мажыліса Парламента Казахстана будзе садзейнічаць развіццю і паглыбленню двухбаковых адносін у тым ліку і ў эканамічнай, гандлёвай сферах:

— Працы шмат. Працаваць трэба. Мы заўсёды з Нурсултанам Абішавічам кажам пра тое, што як бы мы тут ні ўпіраліся, як бы ні стараліся, таваразварот у нас і ў Еўразійскім эканамічным саюзе, і паміж дзвюма краінамі, на жаль, падае. І гэтыя болевыя кропкі трэба нават не вызначаць — яны вызначаныя, трэба па гэтых кірунках працаваць. Эканоміка — аснова і фундамент адносін паміж дзяржавамі. Калі няма гандлёва-эканамічных сувязяў — больш таго, яны рушацца, гэта нікуды не варта. Трэба прадпрымаць самыя сур'ёзныя намаганні для таго, каб іх аднавіць.

Цяпер у Казахстане функцыянуе восем сумесных зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі і абсталявання. У мінулым годзе ў казахстанскім горадзе Какшэтаў была запушчана першая чарга праекта па стварэнні Казахстанска-Беларускага індустрыяльна-тэхналагічнага парка сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

У свеце

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

​Актывы суверэннага фонду каралеўства Нарвегія перавысілі трыльён долараў.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

У Дзеткавічах хоць і зарэгістравана сем чалавек, пастаянна пражываюць тры жанчыны. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра настаўніка года, непрадугледжаныя паводзіны і англійскі кампот.