У мінулым годзе Старадарожскі плодаагароднінны завод атрымаў сертыфікат кашэрнасці, што дазволіла экспартаваць прадукцыю ў Ізраіль.
На сённяшні дзень туды ўжо пастаўлены дзве партыі замарожанай фасаванай дзікарослай ягады пад гандлёвай маркай гэтай краіны. Сёлета ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва плануецца расшырыць. Выйсці на ізраільскі рынак, як адзначыў галоўны інжынер прадпрыемства Павел Доўнар, дазволіў удзел у выстаўцы «Прадэкспа». Адзін з самых прадстаўнічых і вялікіх на постсавецкай прасторы форум дае магчымасць заводзіць новыя кантакты, знаходзіць новых спажыўцоў. Штогод спецыялісты прывозяць з Масквы кантракты. Нядаўна завод прадставіў тут сваю прадукцыю. Маркоўны сок з мякаццю і нектар з буякоў з мякаццю былі адзначаны ўзнагародамі.
Завод плануе нарошчваць аб'ёмы паставак бярозавіку ў краіны Еўрасаюза: Польшчу, Італію, Галандыю, паколькі на яго атрыманы біясертыфікат, які спрашчае экспарт.
Па словах галоўнага тэхнолага Аксаны Целеш, на прадпрыемстве робяць стаўку на натуральную прадукцыю, без розных дабавак — толькі цукар, ягада і пекцін, які ўмацоўвае касцявую і імунную сістэмы. «Разам з Навукова-практычным цэнтрам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні распрацоўваем новую лінейку прадукцыі: джэмаў фруктовых, варэння», — дадала спецыяліст.
Прадпрыемства валодае асабістай сыравіннай базай. Сад займае 20 гектараў, у тым ліку — 4 гектары маліны. Летась пасаджана каля 2 гектараў буякоў. Усяго ж на заводзе выпускаецца 90 відаў прадукцыі.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Трафімава крыніца была адноўлена некалькі гадоў таму па даручэнні Прэзідэнта.
Кіраўнікі дзяржорганаў будуць працаваць на суботніку на сваёй малой радзіме.
Пастанова апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Ці ведаеце вы, што першы ў свеце ноўтбук важыў больш за 20 кілаграмаў, а першы планшэт меў дыскавод для пяціцалёвых дыскет?
Дадаць каментар