21 Чэрвень, чацвер

Вы тут

Кітаянкі хочуць быць «як Іванка»


У Кітаі набылі папулярнасць пластычныя аперацыі, з дапамогай якіх жанчыны становяцца падобнымі на дачку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Іванку, піша Dаіlу Mаіl.


Пластычныя хірургі краіны паведамілі пра мноства заявак на працэдуры. У якасці вобраза, які пацыенткі хочуць атрымаць у выніку, медыкам паказваюць менавіта на Іванку Трамп. Клініка Fоshаn Yіwаnkа Mеdісаl Mаnаgеmеnt згуляла на транскрыпцыі імя дачкі кіраўніка амерыканскай дзяржавы і прыцягнула да сябе ўвагу кітаянак. «Кітайскія дзяўчаты любяць капіраваць знешнасць вядомых акцёраў: форму іх вачэй, носа, вуснаў», — сказаў менеджар па кіраванні персаналам медыцынскай установы Лі Юньсін. Таксама ўрачы праводзяць пацыенткам ліпасакцыю і павелічэнне грудзей. Паводле інфармацыі Dаіlу Mаіl, у лістападзе 2016-га дзве жыхаркі амерыканскага штата Тэхас ужо выдаткавалі тысячы долараў на працэдуры, каб дамагчыся знешнасці Іванкі Трамп.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад педагога залежыць, як «будзе гучаць мелодыя»

Ад педагога залежыць, як «будзе гучаць мелодыя»

Медыяпраект «Мая малая Радзіма, або Чаму я стаў педагогам?» запусцілі ў БДПУ.

Эканоміка

Дачы і катэджы: калі складана прадаць — то можна здаць

Дачы і катэджы: калі складана прадаць — то можна здаць

Загарадных дамоў на рынку так зашмат, што іх не купляюць нават па сабекошце.