Вы тут

Леўчанка выйграла Кубак Турцыі


Беларуская баскетбалістка разам са сваім клубам «Якін Догу» ў фінале Кубка Турцыі адолела саперніц з дружыны «Абдула Гюль Універсітэт» — 77:61 і стала адной з уладальніц прэстыжнага трафея.


Нагадаем, Алена Леўчанка ў лютым з кітайскага «Гуандун» перайшла ў «Якін Догу», які сёння лідзіруе і ў чэмпіянаце Турцыі.

Раней адна з самых паспяховых баскетбалістак краіны гуляла ў Беларусі, ЗША, Расіі, Польшчы, Літве, Славакіі і Іспаніі. Алена выступае за зборную Беларусі з 2001 года і з'яўляецца ўдзельніцай Алімпійскіх гульняў 2008 і 2016 гадоў, чэмпіянату свету ў Чэхіі, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011, 2013 і 2015 гадоў.

Адзначым, што галоўным стартам жаночай зборнай Беларусі па баскетболе ў бягучым сезоне стане ўдзел у чэмпіянаце Еўропы, які з 16 па 25 чэрвеня пройдзе ў Чэхіі. Падапечныя Наталлі Трафімавай згуляюць на папярэдняй стадыі ў групе В з саперніцамі з Італіі (16 чэрвеня), Славакіі (17 чэрвеня) і Турцыі (19 чэрвеня). Зборная, якая зойме першае месца ў групе, выйдзе ў 1/4 фіналу напрамую. За астатнія чатыры месцы ў плэй-оф будуць змагацца зборныя, якія размясціліся на другіх і трэціх радках у чатырох групах.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Надзея для Вары

Надзея для Вары

Калi хварэюць блiзкiя, гэта заўсёды гора, але няма гора большага, чым калi хварэюць дзецi. 

Грамадства

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Мiнiстр абароны — пра складаны шлях да генеральскiх пагонаў, перспектывы развiцця беларускай армii i мiрнае неба над галавой.