Вы тут

Мінпрацы і сацыяльнай абароны пракаментавала дэкрэт №3


У каментары, які размешчаны на сайце ведамства, адзначаецца, што дэкрэт №3 прыняты ў мэтах папярэджання сацыяльнага ўтрыманства, стымулявання працаздольных грамадзян да працоўнай дзейнасці, забеспячэння выканання канстытуцыйнага абавязку грамадзян па ўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў. У адпаведнасці з артыкулам 56 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь грамадзяне абавязаныя прымаць удзел у фінансаванні дзяржвыдаткаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў.


З пункту гледжання сацыяльнай справядлівасці выплата падаткаў павінна быць забяспечана ўсімі працаздольнымі грамадзянамі ў працаздольным узросце. За кошт сродкаў дзяржаўных датацый з бюджэту краіны штогод забяспечваецца фінансаванне сістэм аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, грамадскага транспарту, сувязі, аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры. Выдаткі на прадастаўленне гэтых паслуг кампенсуюцца грамадзянамі ў выглядзе выплаты розных падаткаў (напрыклад, падаходны падатак з фізічных асоб, адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання і інш.). У цяперашні час большасць грамадзян у працаздольным узросце выконваюць дадзены канстытуцыйны абавязак дапамогай выплаты ўстаноўленых падаткаў і збораў (пошлін) па даходаў, якiя атрымлiваюцца імі ад работы па найме, ваеннай службы, ад розных формаў самазанятасці. 

Дэкрэтам №3 прадугледжаны абавязак па штогадовай выплаце збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў для працаздольных грамадзян, якія на працягу адпаведнага года не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржвыдаткаў альбо ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш 183 дзён у годзе. Сумы збору залічваюцца ў бюджэты базавага ўзроўню і бюджэт Мінска, што дазволіць павялічыць рэсурсную базу мясцовых органаў улады і накіраваць дадатковыя сродкі на вырашэнне актуальных задач. 

Вызначаны катэгорыі грамадзян, якія вызваляюцца ад выплаты збору за адпаведны падатковы перыяд. Напрыклад, гэта асобы пенсійнага ўзросту; прызнаныя інвалідамі, недзеяздольнымі; грамадзяне, якія фактычна знаходзіліся на тэрыторыі рэспублікі менш 183 каляндарных дзён; грамадзяне, якія за адпаведны падатковы перыяд заплацілі падаходны падатак з фізічных асоб, адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання, у тым ліку шляхам ажыццяўлення ім заліку падаткаў, збораў (пошлін), пеняў у кошт выплаты названых падаткаў і (або) правядзення ўзаемазаліку названых падаткаў, якія падлягаюць выплаце грамадзянамі, і грашовых абавязацельстваў атрымальнікаў бюджэтных сродкаў з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў перад імі, у памеры не менш за 20 базавых велічынь зыходзячы з памеру базавай велічыні, устаноўленай на 1 студзеня адпаведнага падатковага перыяду. У якасці выплачанага падаходнага падатку з фізічных асоб ўлічваюцца таксама сумы такога падатку, на якія ён быў паменшаны ў выніку прымянення стандартных, сацыяльных і маёмасных падатковых вылікаў. Плацельшчыкамі гэтых падаткаў з'яўляюцца ўсе фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць працоўную, прадпрымальніцкую і (або) iншую дзейнасць. 

У якасці ўдзелу грамадзян у фінансаванні дзяржаўных расходаў прадугледжаны не толькі перыяды работы па працоўнаму дагавору (кантракту), але і перыяды самазанятасці. Да іх можна аднесці выкананне работ па грамадзянска-прававых дагаворах, ажыццяўленне прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці, вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі, ажыццяўленне такіх відаў дзейнасці, як рэпетытарства, паслугі па чыстцы і ўборцы жылых памяшканняў, догляд за дарослымі і дзецьмі, паслугі, якія выконваюцца хатнімі работнікамі а таксама некаторыя іншыя віды дзейнасці. 

Вызначаны і перыяды, якія ўлічваюцца як удзел грамадзян у фінансаванні дзяржаўных расходаў, калі грамадзянін не займаўся ніякімі відамі дзейнасці па ўважлівых прычынах. Напрыклад, перыяды атрымання дзяржаўных пенсій і дапамог (за выключэннем дапамог, якія носяць аднаразовы характар), часовай непрацаздольнасці (пацвярджаецца лістком непрацаздольнасці або даведкай аб часовай непрацаздольнасцi), зарэгістраванага беспрацоўя. Гэтыя перыяды сумуюцца, калі яны не супадаюць па часе. У выпадку супадзення ў часе перыядаў, ўлічваецца толькі адзін з іх.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

«Беларусьфільм» загаварыў пра зборнік кароткаметражак маладых рэжысёраў яшчэ тады, калі гэта было толькі ідэяй.

Грамадства

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

​Тут ўжо паўгода доўжыцца сямейны праект «Заўтра было каханне». 

У свеце

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Сёлетні лістапад у Зімбабвэ насамрэч увайшоў у гісторыю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Некалі ў нашых вёсках людзі былі маладзейшыя. Ва ўсякім разе амаль усе яны трымалі кароў.