Вы тут

Святы абярэг Валянціны


Жыхарка Верхнядзвінскага раёна Валянціна Марцінкевіч — адна з апошніх сведак жудаснай трагедыі вёскі Росіца. Валянціна Баляславаўна і да сёння адчувае той страх, які перажыла 9-гадовай дзяўчынкай падчас фашысцкай карнай аперацыі «Зімовы цуд», якая праводзілася ў Асвейскім, Расонскім, Полацкім і Верхнядзвінскім раёнах. З таго часу прайшло 74 гады, а жанчына ў лютаўскія дні зноў і зноў чуе несціханае рэха вайны, зноў не спіць па начах... Росіцкая трагедыя адбылася 16—18 лютага 1943 года: жыхароў вёскі і навакольных паселішчаў сагналі ў касцёл, здзекаваліся з іх, потым расстрэльвалі і палілі. Больш за паўтары тысячы людзей загінула ў агні. Валянціну разам з мамай і маленькай сястрычкай павезлі ў дзіцячы канцлагер Саласпілс. Яе маці прайшла і іншыя канцлагеры — Бухенвальд і Асвенцім.

У руках Валянціны Марцінкевіч часта можна ўбачыць малітоўны ружанец, які ёй падчас першага прычасця ахвяраваў ксёндз Антоній Ляшчэвіч, той самы святар, які прыняў смерць разам з парафіянамі.

— Ружанец — мой анёл-ахоўнік, ён даваў мне сілы, веру, не раз выратоўваў ад смерці, даў дажыць да канца вайны, — з болем і хваляваннем кажа 83-гадовая жанчына.

Заўтра са сваім абярэгам Валянціна Марцінкевіч прыме ўдзел у жалобным малебне па росіцкіх ахвярах, пройдзе з іншымі вяскоўцамі дарогаю землякоў-пакутнікаў.


Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прэзідэнт добраўпарадкаваў Трафімаву крыніцу на Шклоўшчыне

Прэзідэнт добраўпарадкаваў Трафімаву крыніцу на Шклоўшчыне

Трафімава крыніца была адноўлена некалькі гадоў таму па даручэнні Прэзідэнта.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Кіраўнікі дзяржорганаў будуць працаваць на суботніку на сваёй малой радзіме.

Грамадства

Мінфін устанавіў парадак пералічэння заробленых на суботніку сродкаў

Мінфін устанавіў парадак пералічэння заробленых на суботніку сродкаў

Пастанова апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Грамадства

Хобі звычайнага студэнта пераўтварылася ў інтэрактыўны музей

Хобі звычайнага студэнта пераўтварылася ў інтэрактыўны музей

Ці ведаеце вы, што першы ў свеце ноўтбук важыў больш за 20 кілаграмаў, а першы планшэт меў дыскавод для пяціцалёвых дыскет?