Вы тут

Аспекты міжнароднай журналістыкі абмяркоўваліся ў БДУ


У Інстытуце журналістыкі БДУ прайшла VІ міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Міжнародная журналістыка — 2017: ідэя інтэграцыі інтэграцый і медыя».


Прывітанне канферэнцыі адрасавала міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч. Традыцыі ўвагі беларускіх даследчыкаў да сусветнай медыйнай прасторы досыць даўнія і трывалыя. У Інстытуце журналістыкі працуе моцная кагорта даследчыкаў замежных мас-медыя, стасункаў з імі айчынных газет, часопісаў, радыё, тэлебачання. Міністр інфармацыі, у прыватнасці, у сваім прывітальным слове адзначыла: «Ва ўмовах дынамічнага развіцця інфармацыйнай прасторы бачыцца асабліва актуальным навуковае забеспячэнне фундаментальных і прыкладных пытанняў міжнароднай журналістыкі, дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі. Упэўнена, што канферэнцыя паспрыяе рэзультатыўнаму абмеркаванню важнейшых праблем сучаснай медыясферы...»

— У госці да нас прыехалі навукоўцы з 11 краін, — расказвае дырэктар Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Дубовік. — Удзел у канферэнцыі прынялі даследчыкі, эксперты з Расіі, Украіны, Казахстана, Кітая, Францыі, Ірака, Ірана і інш. Як правіла, усе — нашы даўнія партнёры, навукоўцы, з якімі мы кантактуем па многіх пытаннях. Асаблівая ўвага многіх удзельнікаў канферэнцыі нададзена беларуска-кітайскім медыйным стасункам, СМІ ў Кітаі і іх ролі ў асвятленні тэмы развіцця Эканамічнага пояса Шоўкавага шляху.

Кастусь ЛАДУЦЬКА

Загаловак у газеце: У полі зроку — сусветная медыйная прастора

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Надзея для Вары

Надзея для Вары

Калi хварэюць блiзкiя, гэта заўсёды гора, але няма гора большага, чым калi хварэюць дзецi. 

Грамадства

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Мiнiстр абароны — пра складаны шлях да генеральскiх пагонаў, перспектывы развiцця беларускай армii i мiрнае неба над галавой.