28 красавіка, пятніца

Вы тут

Узровень злачыннасці становіцца ніжэйшым, а раскрывальнасць расце


Сярэдні ўзровень злачыннасці па краіне склаў 979 здарэнняў на 100 тысяч насельніцтва, агульная колькасць злачынстваў у параўнанні з пазамінулым годам знізілася на 4,2%.


У пасяджэнні калегіі прынялі ўдзел дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання. З дакладам перад прысутнымі выступіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Згодна з агульнагадавой статыстыкай, зменшылася колькасць пацярпелых ад супрацьпраўных дзеянняў у грамадскіх месцах, а таксама тых, хто загінуў ці быў паранены ў выніку здзяйснення злачынстваў, менш стала і «вулічнага» беззаконня. На шчасце, удалося змяніць сітуацыю з пагрозлівым распаўсюджваннем наркаманіі, у тым ліку захаваць тэндэнцыю да зніжэння падлеткавай нарказлачыннасці.

А вось барацьба з «зялёным змеем» не губляе ні актуальнасці, ні інтэнсіўнасці: супрацоўнікі праваахоўных органаў не толькі процідзейнічаюць існаванню нелегальнага рынку алкаголю, але і праводзяць прафілактычную работу супраць злоўжывання спіртнымі напоямі. Ад гэтага фактару напрамую залежыць грамадскі парадак. Напрыклад, тры чвэрці ўсіх бытавых злачынстваў здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап'янення.

Пры гэтым фактаў выяўлення нецвярозых вадзіцеляў становіцца менш, а лік аўтааварый па іх віне знізіўся амаль на траціну. Сумная лічба, нягледзячы на зніжэнне агульнай колькасці аварый на дарогах, — колькасць загінулых дзяцей у выніку дарожна-транспартных здарэнняў (12 у 2015 годзе і 18 у 2016 годзе).

На калегіі таксама былі падведзены вынікі работы органаў унутраных спраў. Лепшымі прызнаны супрацоўнікі Расонскага, Бераставіцкага, Асіповіцкага і Лідскага РАУС. Ім быў уручаны пераходны ганаровы прыз. Узнагарода заснавана ў памяць аб байцах батальёна, якія праявілі гераізм пры абароне Магілёва ў 1941 годзе, а таксама ўсіх супрацоўніках органаў унутраных спраў Беларусі, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Акрамя таго, адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераходным прызам імя легендарнага сышчыка П.А. Каралёва «За адданасць службе крымінальнага вышуку і высокае майстэрства ў аператыўна-вышуковай дзейнасці». Уладальнікамі бронзавых бюстаў сталі аддзяленні крымінальнага вышуку Шаркаўшчынскага і Клімавіцкага РАУС, а таксама аддзелы Кобрынскага РАУС, УУС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва, УУС Бабруйскага гарвыканкама.

Узнагароды атрымалі і пераможцы спартакіяды МУС па службова-прыкладным і масавым відах спорту. На першым месцы аказаліся спартсмены з Дэпартамента аховы, на другім — УУС Гродзенскага аблвыканкама і на трэцім — іх калегі з ГУУС Мінгарвыканкама.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дзе лечаць злачынцаў, прызнаных судом псiхiчна хворымi?

Дзе лечаць злачынцаў, прызнаных судом псiхiчна хворымi?

Жонка два гады труцiла мужа. У прамым сэнсе: падсыпала атруту яму ў ежу. 

Грамадства

У сталiцы пройдзе фестываль ландшафтнай архiтэктуры i дызайну

У сталiцы пройдзе фестываль ландшафтнай архiтэктуры i дызайну

З 1 па 10 мая ў Верхнiм горадзе разгорнецца маштабны фэст.

Культура

Кітайская паэзія: кроў і слёзы, сонца і неба

Кітайская паэзія: кроў і слёзы, сонца і неба

У 2013 годзе Мікола Мятліцкі быў адзначаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта краіны за пераклад анталогіі кітайскай паэзіі «Пад крыламі дракона. Сто паэтаў Кітая».