18 Жнівень, пятніца

Вы тут

Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш наведалі 55 тысяч чалавек


Кніжная выстаўка — гэта магчымасць для кожнага беларуса сустрэцца са знаёмымі, пабачыць любімага аўтара, узяць аўтограф і прыняць удзел у прэзентацыі. Таму і Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш сёлета наведалі так многа гасцей. У гэтым годзе фактычна пабіты рэкорд па колькасці наведвальнікаў выстаўкі.


Генеральны дырэктар капаніі “Макбел” – выканаўчы дырэктар Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу Дзмітрый МАКАРАЎ і першы намеснік міністра інфармацыі Ігар ЛУЦКІ

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі, спадарыня Фіёна ГІБ падчас цырымоніі закрыцця зазначыла:

— Вялікая пашана для нашай краіны быць ганаровым госцем Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

— Цікавасць да кнігі — у прыярытэтах работы Міністэрства інфармацыі, — заўважыў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар ЛУЦКІ. — Гэты год вельмі важны для нас, мы адзначаем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, таму пройдуць тэматычныя выстаўкі не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.

Стэнд «Кнігі Беларусі» будзе паказваць усяму свету, што ў нашай краіне любяць і цэняць кнігу.

Марына ВЕСЯЛУХА

vеsіаluhа@zvіаzdа.bу

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Новы рэкорд

Каментары

А чаму здымак не падпісаны? Што на ім адбываецца? Чаргінца я ведаю, а два астатнія? Напішыце, калі ласка.
Дадалі. Дзякуй!

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як працуе сістэма дадатковай адукацыі ў Беларусі

Як працуе сістэма дадатковай адукацыі ў Беларусі

Быць у працэсе пошуку — нармальны стан любога дзіцяці.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра народнага дыпламата, помсту і справу прынцыпу.

Грамадства

Руху WоrldSkіlls Belarus патрабуецца ўласны брэнд

Руху WоrldSkіlls Belarus патрабуецца ўласны брэнд

У кастрычніку ў Абу-Дабі (ААЭ) пройдзе 44-ы чэмпіянат WоrldSkіlls Іntеrnаtіоnаl, у якім возьмуць удзел і беларусы. 

Грамадства

Як байцы з трох краін узводзяць новую спартыўную арэну

Як байцы з трох краін узводзяць новую спартыўную арэну

Сярод усіх маладзёжных будоўляў гэтага лета мінская гарадская — асаблівая.