Вы тут

Плануецца адрадзіць Дом ваеннай кнігі


Гандлёва-вытворчае ўпраўленне пры Міністэрстве абароны плануе адрадзіць Дом ваеннай кнігі.

Фірменная крама «Зорачка», што знаходзіцца ў Доме ваеннага адзення, традыцыйна карыстаецца папулярнасцю сярод людзей у пагонах. Каб набыць новую фуражку, пагоны, шаўроны, эмблемы і іншую вайсковую атрыбутыку, якую не знойдзеш у звычайнай прамысловай краме, яны едуць сюды з розных канцоў сталіцы.


Ар­мей­скі не­сэ­сэр, або «тры­вож­ны ча­ма­дан», —  вель­мі зруч­ная рэч для вай­скоў­ца.

Вядома, падобныя крамы ёсць і ў некаторых мінскіх раёнах, і ў іншых гарадах. Толькі наўрад ці іх асартымент задаволіць інтарэсы прадстаўнікоў усіх сілавых структур краіны.

Пакуль карэспандэнты «Звязды» вывучалі тавары, якія прапануе «Зорачка», у краму завітала з дзясятак чалавек. Міліцыянеры прыйшлі сюды па атрыбуты, якія ўпрыгожаць іх форму. Мужчыны ў цывільным прыглядаліся да вайсковых берцаў. А салдат тэрміновай службы, набыўшы сабе «мушкі» на каўнерыкі, спыніўся побач з кніжнай секцыяй.

Пагартаўшы старонкі кніг, ваеннаслужачы батальёна камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Арцём Рабкевіч знайшоў для сябе шмат цікавага. Гэта і літаратура па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, зборнік стралковай зброі, прыгожыя альбомы з беларускімі краявідамі...

На чым спыніцца, у юнака ёсць яшчэ час падумаць. У фірменнай краме гандлёва-вытворчага ўпраўлення пры Міністэрстве абароны ён бывае часта. Арцём — паштальён часці, якая знаходзіцца побач.

«У краме можна знайсці ўсё, што неабходна вайскоўцу, — гаворыць хлопец. — Асабліва гэта актуальна для новага папаўнення. Ніколі не адмаўляю, калі нехта з ваеннаслужачых папросіць мяне нешта набыць, таму часам хаджу сюды з цэлым спісам».

У кніж­най сек­цыі «Зо­рач­кі» мож­на знай­сці ці­ка­вую кні­гу на ва­ен­ную тэ­ма­ты­ку і не толь­кі.

Кніжная секцыя ў «Зорачцы» з'явілася не так даўно. У асноўным, тут прадстаўлена літаратура ваенна-гістарычнай і ваенна-патрыятычнай скіраванасці, якую прапануюць айчынныя выдавецтвы. Чым не добры падарунак для чалавека ў пагонах або ад яго?

— Сучасныя мужчыны вельмі занятыя, таму ў іх няма часу, каб хадзіць па кнігарнях, — лічыць начальнік сектара маркетынгу і кан'юнктуры рынку гандлёва-вытворчага ўпраўлення пры Міністэрстве абароны Людміла ЛЕБЕДЗЕВА. — Невыпадкова мы вырашылі ўладкаваць у нашай «Зорачцы» кніжны аддзел. Цяпер, каб набыць добрую кнігу, неабавязкова спецыяльна некуды ісці. У перспектыве мы плануем адрадзіць Дом ваеннай кнігі, які раней у Мінску існаваў. У гэтай спецыялізаванай кнігарні будзе прадстаўлена ўся падборка сучаснай літаратуры на ваенную тэматыку.

Паколькі фірменная крама працуе пры Доме ваеннага адзення, нядзіўна, што значную частку асартыменту складаюць рэчы ўласнай вытворчасці. Прычым тут можна знайсці не толькі ваенную форму, фуражку, бялізну і іншыя прадметы з гардэроба прадстаўніка сілавога ведамства. На паліцах «Зорачкі» — і эксклюзіўныя рэчы. Напрыклад, сувенірная прадукцыя ў выглядзе мініяцюрных фуражак, будзёнавак і пілотак, незвычайныя камплекты ваеннай формы, пашытыя спецыяльна для рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды».

Мы ўжо пісалі пра сумку прызыўніка, якая карыстаецца папулярнасцю ў тых, хто збіраецца папоўніць рады Узброеных Сіл. Адна з апошніх навінак гандлёва-вытворчага ўпраўлення — армейскі несэсэр, або па вайсковаму «трывожны чамадан».

— Такі чамадан вельмі зручны ў побыце афіцэра, — расказвае вядучы спецыяліст сектара маркетынгу і кан'юнктуры рынку гандлёва-вытворчага ўпраўлення пры Міністэрстве абароны Вольга БОНДАРАВА. — У адносна невялікай сумачцы адначасова могуць змяшчацца сродкі гігіены, ручнік, камплект запасной бялізны, швейная фурнітура, сутачны сухі паёк і нават кубак са сталовымі прыборамі. Цэласнасць і чысціню прадметаў забяспечвае ахоўная плёнка, што раздзяляе кожны з аддзелаў чамадана, тканіна якога, дарэчы, непрамакальная. Прычым некаторыя аддзелы адшпільваюцца, што дадае больш зручнасці пры выкарыстанні. Напрыклад, каб пачысціць зубы, неабавязкова браць з сабой у душавую ўвесь чамадан.

Дарэчы, такую дэталь прапанавалі самі афіцэры. Увогуле, перш чым прыступіць да вытворчасці, спецыялісты ўпраўлення праводзяць цэлае даследаванне, падчас якога ўлічваюць прапановы тых, дзеля каго і будуць ствараць тую ці іншую рэч. Прыслухаўшыся да жанчын у пагонах, вытворцы выпусцілі і жаночы варыянт «трывожнага чамадана». Цікава, што цяпер ён карыстаецца попытам не толькі ў вайскоўцаў, а і ў прадстаўніц іншых сілавых структур.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН

Загаловак у газеце: Бліжэй да асветы

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якім быць новаму музею МТЗ?

Якім быць новаму музею МТЗ?

Рэтра-трактары і 5D-сімулятар.

Спорт

Якую ролю выконваюць валанцёры на самых буйных спартыўных турнірах

Якую ролю выконваюць валанцёры на самых буйных спартыўных турнірах

І хто будзе працаваць на Еўрапейскіх гульнях у Мінску.

Грамадства

Апошнія дні рэдактара падпольнай «Звязды» Вячаслава Нікіфарава

Апошнія дні рэдактара падпольнай «Звязды» Вячаслава Нікіфарава

Апошнія дні адзін з рэдактараў падпольнай «Звязды» правёў у фашысцкім засценку побач са сваімі паплечнікамі.

Грамадства

Ліпеньская казка на гары Карпацкай

Ліпеньская казка на гары Карпацкай

Ёсць ў Глыбоцкім раёне, недалёка ад вёскі Запруддзе, высокая гара, якую мясцовыя жыхары называюць Карпацкай.