22 Чэрвень, чацвер

Вы тут

«Публікацыі ў «Звяздзе» на педагагічную тэматыку заўсёды актуальныя»


Ала ЛАЗІЦКАЯ, дырэктар сярэдняй школы №2 горада Століна:

— Кожны раз, калі гартаю «Звязду», найперш шукаю тэмы, якія хвалююць мяне як педагога. Адукацыя як футбол: у ёй разбіраюцца ўсе, пакуль не паспрабуюць забіць гол у вароты. Таму і дылетанцкіх разважанняў у СМІ хапае. Ці пагодзіцеся вы са мною, што публікацыі ў «Звяздзе» на педагагічную тэматыку вылучаюцца вельмі якасным журналісцкім выкананнем? Яны заўсёды актуальныя і своечсовыя, часта палемічныя, заснаваныя на фактычнай інфармацыі і меркаваннях экспертаў. Але надзіва карэктна ў гэтых артыкулах адлюстроўваецца сутыкненне думак і пазіцый.

Натуральна, што яны вельмі часта выклікаюць шырокі рэзананс у педагагічнай супольнасці, абмяркоўваюцца ў настаўніцкіх, выклікаюць актыўную палеміку ў сацыяльных сетках. Рубрыка «Зваротная сувязь» у самой газеце і на яе сайце таксама сведчыць пра гэта. Вострыя артыкулы працягваюць абмяркоўвацца ў каментарыях публікацый у сацыяльных сетках, якія распаўсюджваюцца ў педагагічных суполках і самі па сабе з'яўляюцца інфармацыйным выклікам. Сярод апошніх рэзанансных матэрыялаў — «У грамадстве ці ў чатырох сценах», «Інфармацыйны фаст-фуд», «Пакаленне «Гугл», «Навошта сучаснаму чалавеку крытычнае мысленне?», круглы стол «Настаўнік — у новай сістэме каардынат» і іншыя. Дарэчы, круглы стол і яго відэазапіс на сайце газеты справакаваў вельмі актыўнае абмеркаванне сярод настаўнікаў, так бы мовіць, зачапіў усіх за жывое. Амаль усе матэрыялы трапляюць у самы «яблычак», ангажуюць да дыскусіі, аб'ядноўваюць неабыякавых людзей.

Актуальны погляд, добрая якасная стылістыка, аргументаванасць разважанняў, адсутнасць тэндэнцыёзнай афіцыйнасці, прафесійная зацікаўленасць, грунтоўнае бачанне праблем, абмеркаванне іх без пафасу і папулізму — усё гэта прываблівае мяне як чытача. Плюс аператыўнасць: пра ўсе новаўвядзенні ў нашай сферы я таксама даведваюся найперш са «Звязды».

Дзякуючы публікацыям у газеце мяняецца градус настрою педагагічнай супольнасці, прынамсі той яе часткі, якая чытае «Звязду», з песімістычнага на рэалістычны. І за гэта словы ўдзячнасці яе аўтарскаму калектыву...

Загаловак у газеце: Адукацыя без пафасу і папулізму

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як «Звязда» асвятляла першыя месяцы Вялікай Айчыннай

Як «Звязда» асвятляла першыя месяцы Вялікай Айчыннай

Калі гартаеш падшыўкі «Звязды», разумееш, як мала мы пра яе ведаем. 

Спорт

Ванеса Каладзінская: Ад Алімпіяды цяпер хочацца большага

Ванеса Каладзінская: Ад Алімпіяды цяпер хочацца большага

Спартыўных поспехаў яна пачала дасягаць рана.

Грамадства

Як школьніку захаваць здароўе?

Як школьніку захаваць здароўе?

Днямі на базе 32-й сталічнай школы прайшла калегія трох міністэрстваў — адукацыі, аховы здароўя, спорту і турызму.

Грамадства

Як адпачыць без рызыкі для жыцця?

Як адпачыць без рызыкі для жыцця?

Па стане на 19 чэрвеня вада адабрала жыцці 99 чалавек, у тым ліку 7 непаўналетніх.