Вы тут

Баявы сцяг быў уручаны камандаванню ВПС і войск ППА


Не так даўно на вуліцы Якуба Коласа ў Мінску з’явілася незвычайная кампазіцыя. На тэрыторыі камандавання Ваенна-паветраных сіл і войск проціпаветранай абароны былі ўсталяваны макеты асноўных узораў узбраення радыётэхнічных войскаў, зенітных ракетных войскаў і авіяцыі. Яны сімвалізуюць адзінства гэтых родаў войскаў у забеспячэнні мірнага неба над Беларуссю. На чале кампазіцыі – легендарны савецкі знішчальнік МіГ-29.


Бартавы нумар самалёта – 15. І гэта сімвалічна, бо 21 снежня камандаванне ВПС і войск ППА адзначыць пятнаццацігадовы юбілей. А напярэдадні гэтай даты Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў уручыў яму Баявы сцяг.

- Гэта  сімвал доблесці і гонару, сведчанне таго, што абаронцы нашай краіны свой доўг выканалі, - гаворыць Андрэй Раўкоў. – За гэты час ваенна-паветраныя сілы і войскі проціпаветранай абароны прайшлі вялікі шлях няспыннага развіцця. Увагу да пытанняў іх мадэрнізацыі і пераўзбраення знаходзіцца ў нас на дзяржаўным узроўні. Летась і сёлета былі закуплены па чатыры вучэбна-баявыя самалёты Як-130, якія на сённяшні дзень выканалі практычна ўвесь спектр магчымых задач. Да таго ж закуплена першая партыя з шасці верталётаў Мі-8МТВ-5. У маі наступнага года будзе завершана выкананне гэтага кантракту з расійскімі вытворцамі. Такім чынам, мы атрымаем паўнавартасную новую лётную эскадрыллю, здольную вырашаць вельмі сур'ёзныя задачы па абароне краіны. Што да зенітных ракетных войскаў, то ўжо пастаўленыя на баявое дзяжурства комплексы С-300, якія былі бясплатна атрыманы з Расіі і адрамантаваны за ўласныя сродкі. Таксама закуплена чацвёртая батарэя ЗРК "Тор-М2".

Напрыканцы ўрачыстай цырымоніі Андрэй Раўкоў і камандуючы ВВС і войскамі ППА генерал-маёр Алег Двігалеў адкрылі памятную дошку на пастаменце памятнага знака. На ёй выбіты надпіс “Народ Беларусі даверыў нам мірнае неба!”.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

schklennik@zviazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якім быць новаму музею МТЗ?

Якім быць новаму музею МТЗ?

Рэтра-трактары і 5D-сімулятар.

Спорт

Якую ролю выконваюць валанцёры на самых буйных спартыўных турнірах

Якую ролю выконваюць валанцёры на самых буйных спартыўных турнірах

І хто будзе працаваць на Еўрапейскіх гульнях у Мінску.

Грамадства

Апошнія дні рэдактара падпольнай «Звязды» Вячаслава Нікіфарава

Апошнія дні рэдактара падпольнай «Звязды» Вячаслава Нікіфарава

Апошнія дні адзін з рэдактараў падпольнай «Звязды» правёў у фашысцкім засценку побач са сваімі паплечнікамі.

Грамадства

Ліпеньская казка на гары Карпацкай

Ліпеньская казка на гары Карпацкай

Ёсць ў Глыбоцкім раёне, недалёка ад вёскі Запруддзе, высокая гара, якую мясцовыя жыхары называюць Карпацкай.