Вы тут

Аптымізацыя праваахоўных і сілавых ведамстваў працягнецца


Адпаведнае даручэнне даў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Станіслава Зася.


У час сустрэчы было адзначана, што рыхтуецца пакет прапаноў па аптымізацыі структуры Міністэрства ўнутраных спраў. Абстаноўка, якая складваецца ў краіне, робіць магчымай працу па гэтым кірунку. У прыватнасці, амаль на 13% у параўнанні з папярэднім годам скарацілася колькасць дарожна-транспартных здарэнняў і колькасць загінулых у выніку аварый. Зафіксавана станоўчая дынаміка і ў сферы барацьбы са злачыннасцю: на 13,7% у параўнанні з мінулым годам знізілася колькасць крыміналу, звязанага з незаконным абаротам наркотыкаў, скарачаецца колькасць крадзяжоў і злачынстваў у сельскай мясцовасці. Дадзеная статыстыка дазваляе ставіць пытанне аб аптымізацыі сіл і сродкаў, якія задзейнічаны ў забеспячэнні бяспекі грамадзян. Разам з тым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што праца ў гэтым напрамку павінна весціся паэтапна і выверана, сітуацыю неабходна трымаць пад кантролем.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Укладваць у офісы зноў выгадна

Укладваць у офісы зноў выгадна

Бізнес развіваецца больш дынамічна, бо з моманту апошняга скачка курса валют прайшло ўжо больш за два гады.

Спорт

Эксклюзіў двухгадовай даўнасці. Інтэрв'ю «Звязды» з Ганнай Гуськовай

Эксклюзіў двухгадовай даўнасці. Інтэрв'ю «Звязды» з Ганнай Гуськовай

Прыводзім тэкст той размовы сёння, калі Ганнай Гуськовай па праве ганарыцца ўся Беларусь.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Праславіў Някрасаў рускую жанчыну, на вякі праславіў!